Пошук

16.01.2017 09:14  

Зусім нядаўна ў Каталіцкім Касцёле завяршыўся літургічны перыяд Божага Нараджэння. Але ў касцёлах і дамах яшчэ стаяць святочныя ялінкі і батлейкі, а душу грэюць цёплыя ўспаміны перажывання свята.

Настроем радасці і цуду старалася падзяліцца ў гэты час і дабрачынная Моладзевая місія «Чыстае сэрца», якая правяла акцыі «Святы Мікалай адказвае» і «Калядная ўсмешка».

Да свята Божага Нараджэння каля ста дзетак нашай краіны атрымалі цудоўны ліст з віншаваннем ад святога Мікалая. Менавіта столькі бацькоў адгукнуліся на нашу прапанову акцыі «Святы Мікалай адказвае» і паведамілі свой паштовы адрас. Праз гэтую акцыю місія «Чыстае сэрца» хоча прынесці радасць у жыццё дзяцей і дапамагчы ім паверыць у цуды.

А як жа быць з тымі, у каго няма бацькоў? Да іх супольнасць «Чыстага сэрца» ідзе сама. На гэты раз у межах акцыі «Калядная ўсмешка» місія наведала выхаванцаў Вілейскай школы-інтэрната з цяжкімі парушэннямі маўлення. У дадзенай установе навучаюцца як дзеці з сем’яў, так і сіроты. Некаторыя з іх мелі магчымасць правесці навагоднія святы ў італьянскіх сем’ях, астатнія (каля сарака чалавек) засталіся ў сценах інтэрнату.

Павесяліць і падзяліцца радасцю з гэтымі дзеткамі прыехаў святы Мікалай, а місія «Чыстае сэрца» правяла забавы і ўручыла падарункі. Дзіцячыя ўсмешкі ў той дзень сагравалі сэрцы ўсім прысутным.

Спадзяёмся, што і ў вашых асяродках не бракавала добрых учынкаў і словаў, але калі вы дагэтуль не ведаеце, з кім падзяліцца сваёй усмешкай, місія «Чыстае сэрца» рада вам падказаць. Кантактную інармацыю шукайце на нашым сайце serca.by.

Святлана Жылевіч

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа