Пошук

13.10.2023 11:59   Фота: Міхаіл Ляўцоў / GorkiNews / Catholic.by

12 кастрычніка ў мемарыяльным комплексе каля вёскі Леніна, што ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, прайшло святкаванне 80-й гадавіны бітвы, якая адбылася тут падчас Другой сусветнай вайны.

12–13 кастрычніка пад Леніна ў баявых дзеяннях узяла ўдзел першая пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі, вайскоўцы якой правялі свій першы бой з сіламі Вермахта ў складзе 33-й арміі Заходняга фронту.

У памятным мерапрыемстве, прысвечаным 80-й гадавіне бітвы, ўзяў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Іерарх памаліўся за палеглых католікаў, якія поплеч з людзьмі іншых нацыянальнасцяў і веравызнанняў вызвалялі беларускую зямлю ад гітлераўскіх захопнікаў і аддалі сваё жыццё «за вольнасць нашу і вашу», у адпаведнасці з дэвізам супольнага нацыянальнага героя беларусаў і палякаў Тадэвуша Касцюшкі, чыё імя насіла дывізія.

Як паведаміў інфармацыйны партал газеты «Горецкий вестник» GorkiNews, афіцыйныя асобы, у тым ліку прадстаўнікі праваслаўнага і каталіцкага духавенства, госці, дэлегацыі працоўных калектываў, моладзь і ўдзельнікі грамадскіх аб’яднанняў у межах памятнага мерапрыемства ўсклалі кветкі і гірлянды да помніка вайскоўцам на польскіх могілках.

Кветкі былі ўскладзены таксама да палявых магіл. Каля музея савецка-польскай баявой садружнасці прайшоў урачысты мітынг.

 

Абноўлена 13.10.2023 12:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.