Пошук

05.01.2017 09:22  

На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Шосты дзень навэнны прыпадае на 7 студзеня.

Праграма навэнны тут >>>

«Сёння стаім перад Табою, наша Маці, Маці нашых сем’яў, Маці лю¬дзей і ўсіх народаў. Ты ведаеш усе нашыя цярпенні і надзеі, Ты па-мацярынску адчуваеш усе змаганні паміж дабром і злом, паміж святлом і цемрай, якія ўскалыхваюць наш сучасны свет. Просім, прымі нашыя малітвы, скіраваныя ў Найсвяцейшым Духу да Твайго Сэрца, і атулі Мацярынскай любоўю наш чалавечы свет, які мы даручаем Табе, непакоячыся за зямны і вечны лёс нас саміх і ўсіх нашых братоў і сясцёр», — будзем мы разважаць у шосты дзень фацімскай навэнны.


Будзем таксама прасіць Марыю, каб выбавіла свет ад голаду і вайны, ад атамнай вайны, ад самазнішчэння, ад грахоў супраць чалавечага жыцця, пачынаючы з хвіліны яго зачацця, ад нянавісці і прыніжэння годнасці дзяцей Божых, ад усялякай несправядлівасці ў грамадскім жыцці краіны і ўсяго свету, ад невыканання Божых запаведзяў, ад спробаў знішчыць праўду пра Бога ў чалавечых сэрцах, ад грахоў супраць Духа Святога.

(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця