Грамадскае абмеркаванне па праекту пастанаўлення Міністэрства аховы здароўя Беларусі «Аб зацвярджэнні норм медыцынскай этыкі і дэанталогіі» спынена і накіравана на дапрацоўку.
Пра гэта 27 снежня праінфармаваў афіцыйны сайт міністэрства.
Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, міністэрства выражае ўдзячнасць за праяўлены інтарэс і абмеркаванне праекта, а прапановы і заўвагі па гэтым пытанні будуць прынятыя да ўвагі.
Нагадаем, першапачатковы варыянт праекта сярод іншага хацеў забараніць медыцынскім работнікам «відавочную дэманстрацыю рэлігійнай прыналежнасці і адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў».
У сувязі з гэтым 22 снежня на прэс-канферэнцыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч рашуча асудзіў праект новага пастанаўлення, назваўшы яго «дыскрымінацыяй вернікаў». У той жа дзень каталіцкі іерарх скіраваў на імя міністра аховы здароўя Беларусі адкрыты ліст, у якім звярнуў увагу, што тэкст праекта «патрабуе грунтоўнай перапрацоўкі».
У сваю чаргу асобны ліст, апублікаваны на афіцыйным партале Беларускай Праваслаўнай Царквы 24 снежня, скіраваў на імя міністра аховы здароўя Беларусі і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.
Інфармацыю пра паўторнае грамадскае абмеркаванне Міністэрства аховы здароўя Беларусі абяцае паведаміць дадаткова.