Кангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта са смуткам паведамляе, што 7 жніўня на 85-м годзе жыцця і на 31-м годзе законніцкага жыцця ў кляштары Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне адышла ў вечнасць сястра Пэтранэля ад Езуса Міласэрнага (Станіслава Перашчака).
Яна нарадзілася 16 кастрычніка 1938 года ў Поразаве ў сям’і Марціна і Гэлены Перашчакаў, была ахрышчана ў Лідзе.
25 лістапада 1989 года ўступіла ў Кангрэгацыю Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Гродне, а 26 жніўня наступнага года прыняла манаскае адзенне.
Першыя манаскія шлюбы дала 23 жніўня 1992 года, а 10 жніўня 1997 года — вечныя.
Несла служэнне ў розных дамах кангрэгацыі, апошні час знаходзілася ў кляштары ў Гродне, дзе і адышла ў вечнасць 7 жніўня 2023 года.
- 8 жніўня а 18-й гадзіне труна з целам спачылай сястры Пэтранэлі будзе выстаўлена ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне.
- У сераду 9 жніўня а 10-й гадзіне пры труне распачнецца Ружанец за памерлую, а 11-й гадзіне — пахавальная святая Імша, пасля якой адбудуцца абрады апошняга даручэння, развітання і пахавання.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…