Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 10 ліпеня на 88-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Яніна Лазар, мама ксяндза Уладзіслава Лазара, пробашча парафіі святых Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Камень (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат).
Пахаванне спачылай Яніны адбудзецца ў сераду, 12 ліпеня, а 12-й гадзіне ў касцёле Божага Цела ў аг. Беразінскае (Маладзечанскі дэканат).
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…