Пошук

08.11.2016 11:00  

Польскія спецыялісты сфатаграфавалі ў Каложскай царкве кожны міліметр і плануюць стварыць да канца года 3D-мадэль гістарычнага помніка. Макет з’явіцца ў сеціве на сайце kolozha.by.

Як паведамляе рэгіянальная газета «Вечерний Гродно», група вучоных з Польшчы зрабіла вымярэнні ўсіх паверхняў Каложы звонку і знутры самым сучасным на сёння метадам — фотаграметрыяй.

Праект па ахове культурных помнікаў за мяжой фінансавала міністэрства культуры Польшчы.



Дакладнасць вымярэнняў — менш за міліметр. Былі таксама зафіксаваныя ўсе пашкоджанні. Дадаткова спецыялісты сфатаграфавалі кожны сантыметр царквы спецыяльным прыборам.

З дапамогай гэтых здымкаў да канца года плануецца стварэнне трохмернай мадэлі храма. Вынікі гэтых вымярэнняў стануць асновай для любых аднаўленчых прац. Яны не дазволяць парушыць арыгінальныя памеры храма.
Калі ў працэсе штосьці разбурыцца, то мадэль дапаможа дакладна ўзнавіць страчаны фрагмент. Акрамя таго, аб’ёмная даставерная ілюстрацыя царквы дапаможа завабіць турыстаў і падкрэсліць прэстыж гістарычнага помніка.

vgr.by (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа