Набліжаецца заканчэнне Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці, абвешчанага Папам Францішкам у Каталіцкім Касцёле. На яго распачацце 8 снежня 2015 года ў катэдрах усяго свету былі адчынены Брамы Міласэрнасці.
13 лістапада ў юбілейных святынях Беларусі пройдзе закрыццё Святых Дзвярэй, якія на працягу Юбілейнага Года з’яўляюцца Брамамі Міласэрнасці, праходзячы праз якія, можна атрымаць адпуст.
У дзень закрыцця Святых Дзвярэй у кожнай дыяцэзіі ў некаторых юбілейных касцёлах у сцены будуць умураваны памятныя знакі Года Міласэрнасці.
Закрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане і завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці адбудзецца 20 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.
(VGr)