Пошук

26.10.2016 10:12  

Уладзімір Пракапцоў стаў афіцэрам ордэна Зоркі Італіі. Так высока італьянскі бок ацаніў уклад дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў культурнае супрацоўніцтва паміж Італіяй і Беларуссю.

Сярод сумесных праектаў пасольства Італіі і музея — сумесные выстаўкі італьянскага і беларускага жывапісу. У іх ліку і выстаўка беларускіх ікон у Музеях Ватыкана, якая прайшла з 18 мая па 25 ліпеня 2016 г.

Нагадаем, паводле слоў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, «гэтая выстаўка сведчыць пра тое, што музей — не статычная гісторыя, а само жыццё».

«Музей імкнецца паказаць сваё багацце і падзяліцца ім з іншымі. І праз гэта ён прымае актыўны ўдзел у новай евангелізацыі, якая з’яўляецца галоўным заданнем Касцёла ў час аслаблення веры», — адзначаў іерарх 29 верасня падчас адкрыцця выстаўкі беларускіх ікон, якія экспанаваліся ў Ватыкан, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

— У наступным годзе нас таксама чакае ўнікальны выставачны праект, але ён пакуль у сакрэце, — адзначыў Уладзімір Пракапцоў, атрымліваючы ордэн з рук пасла.

Цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў межах XVI Сусветнага тыдня італьянскай мовы.

Паводле «Комсомольской правды в Белоруссии» (LP)

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.