Супольнасць Сясцёр святога Дамініка і курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 11 мая адышоў у вечнасць Аляксандр Сіняўскі, тата сястры Анастасіі Сіняўскай, дамініканкі, якая нясе служэнне ў Мінску.
Пахаванне спачылага Аляксандра адбудзецца ў пятніцу, 12 мая, у парафіі Божага Цела ў Беразінскім (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат).
Пахавальная святая Імша распачнецца ў 13.00.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…