Пошук


6 кастрычніка пачала працу інтэрнэт-старонка «Радыё Марыя» — radiomaria.by. Як паведаміў яго праграмны дырэктар кс. Аляксандр Улас, сайт, як і радыё, знаходзіцца пакуль у тэставым рэжыме, аднак на ім ужо транслююцца навіны, святыя Імшы і ружанцовая малітва.

Ружанец на «Радыё Марыя» — гэта сталы пункт, але найбольш актуальны ён менавіта ў кастрычніку, які ў Паўсюдным Касцёле прысвечаны ружанцовай малітве. На працягу дня малітва Ружанца транслюецца чатыры разы, таму карыстальнік мае магчымасць выбраць найбольш зручны час для ўдзелу ў малітве.

Праграма трансляцый на бліжэйшыя дні:

7 кастрычніка, пятніца

  • 07.00 — Ружанец. Радасныя таямніцы
  • 13.00 — Ружанец. Таямніцы святла
  • 17.00 — Ружанец. Балесныя таямніцы
  • 18.00 — Ружанец online
  • 18.30 — святая Імша
  • 20.00 — навіны Ватыканскага радыё
  • 21.00 — Ружанец. Хвалебныя таямніцы

8 кастрычніка, субота

  • 07.00 — Ружанец. Радасныя таямніцы
  • 13.00 — Ружанец. Таямніцы святла
  • 17.30 — фацімскае набажэнства і фацімскі Ружанец
  • 18.30 — святая Імша
  • 20.00 — навіны Ватыканскага радыё
  • 21.00 — Ружанец. Хвалебныя таямніцы

9 кастрычніка, нядзеля

  • 07.00 — Ружанец. Радасныя таямніцы
  • 13.00 — Ружанец. Таямніцы святла
  • 17.00 — Ружанец. Балесныя таямніцы
  • 19.00 — святая Імша (трансляцыя з касцёла св. Роха ў Мінску)
  • 20.00 — навіны Ватыканскага радыё
  • 21.00 — Ружанец. Хвалебныя таямніцы

За абнаўленнямі праграмы сачыце на сайце «Радыё Марыя».

Валянціна Грамыка

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.