Пошук

04.10.2016 13:46  

1 кастрычніка ў семінарыі Кангрэгацыі айцоў марыянаў у Любліне адбылася ўрачыстасць — вечныя манаскія абяцанні братоў супольнасці. Адным з іх быў беларус Канстанцін Гушча з Наваполацка.

Урачыстасць узначаліў правінцыял Польскай правінцыі марыянаў а. Павел Наўмовіч МІС. У святкаванні прыняў удзел кіраўнік вікарыяту марыянаў у Беларусі а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС.


Складаючы вечныя манаскія абяцанні, кандыдат абяцае назаўсёды належаць Богу ў канкрэтным манаскім ордэне, захоўваючы ўбоства, чыстасць і паслухмянасць.

На сёння фармацыю ў марыянаў на розных этапах праходзяць 6 чалавек з Беларусі.

Бр. Алег Багіраў MIC, (VGr) Фота аўтара

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця