Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 22 красавіка адышла ў вечнасць Ганна Балтрукевіч, мама рэктара касцёла Перамянення Пана ў Навагрудку ксяндза Яна Балтрукевіча, дэкана Навагрудскага.
Пахаванне спачылай адбудзецца ў панядзелак 24 красавіка ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат).
Пачатак пахавальнай цырымоніі ў парафіяльным касцёле ў 13.30.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…