Пошук

27.09.2016 17:30  

24 верасня ў супольнасці святога Бэнэдыкта ў Жытоміры (Украіна) склала вечныя манаскія абяцанні сястра Аўгустына Ганна Ціхан OSB, якая паходзіць з парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе.

Жытомірскі кляштар бэнэдыктынак — кляўзуровы, закрыты. Гэта значыць, што сёстры, якія ў ім жывуць, ставяць за мэту не актыўнае жыццё, напоўненае кантактамі з людзьмі, навучаннем дзяцей і моладзі, працай пры парафіях, але жыццё закрытае ад людскіх вачэй за мурамі кляштара, дзе ў цішыні яны служаць Богу, разважаючы над Яго Словам, молячыся Літургію гадзін, зарабляючы на сваё ўтрыманне фізічнай працай у кляштарным агародзе і ў разнастайных майстэрнях.

Такім чынам сёстры бэнэдыктынкі выконваюць дэвіз свайго ордэна: «Ora et labora» — «Маліся і працуй».


Ва ўрачыстасцях прыняла ўдзел і дэлегацыя з лідскай парафіі Божай Міласэрнасці на чале з пробашчам кс. Андрэем Зноскам. У складзе дэлегацыі быў родны брат с. Аўгустыны — дыякан Яўген Ціхан, а таксама маці, родныя і блізкія, парафіяне.

(IL), фота с. Францішкі Туманевіч CSFN і кс. Андрэя Зноскі

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа