Пошук

21.09.2016 21:21  

На працягу трох дзён у супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праходзілі рэкалекцыі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года. Іх праводзіў для навучэнцаў семінарыі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Асаблівасцю рэкалекцый на пачатак навучальнага года ў семінарыі з’яўляецца так званае «святое маўчанне», абавязковае на працягу ўсіх духоўных практыкаванняў. Семінарысты ўдзельнічалі не толькі ў канферэнцыях, але і ў супольных малітвах, святой Імшы, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. У апошні дзень яны прынялі ўдзел у пакутным набажэнстве і маглі прыступіць да сакрамэнту пакаяння.



Галоўная тэма, якой былі прысвечаны рэкалекцыі, — «Сведкі евангельскага радыкалізму». Падчас духоўных практыкаванняў біскуп Аляксандр Яшэўскі звярнуў увагу на некалькі асноўных тэм, сярод якіх былі вера, малітва і сведчанне. Таксама рэкалекцыяніст заклікаў да больш глыбокага перажывання сакрамэнту пакаяння і паяднання, засяродзіўся на неабходнасці больш адказнай падрыхтоўкі да яго праз рахунак сумлення.

Па словах іерарха, «трэба, каб рахунак сумлення быў інтэгральным», «ён павінен улічваць стан чалавека і асаблівасці яго характару»: «якім бачыць мяне Бог? якім я з’яўляюся насамрэч?».



На заканчэнне кожнага дня і на апошняй сустрэчы семінарысты і рэкалекцыяніст дзяліліся думкамі, якія асабліва іх закранулі, а таксама перажываннямі і высновамі.

Навучэнцы і адміністрацыя семінарыі падзякавалі біскупу Аляксандру Яшэўскаму за правядзенне духоўных практыкаванняў і аддзячылі сціплымі падарункамі ад усёй супольнасці.

Паводле seminaryja.by

(AG)

Фота seminaryja.by

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа