Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 10 сакавіка на 85-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Гэлена Станеўская, мама Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
Пахаванне спачылай Гэлены Станеўскай адбудзецца ў панядзелак 13 сакавіка ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах (Бераставіцкі дэканат).
Пачатак пахавальнай святой Імшы –12.00.
Падрабязная інфармацыя будзе пададзена пазней.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…