5 верасня прайшла сустрэча новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра з намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной.
![](/3/../2/images/stories/news/2016/09/2016-09-06-nuncyj-01.jpg)
Як паведамляе сайт міністэрства, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Святога Пасаду. Алена Купчына пажадала ватыканскаму дыпламату поспехаў у ажыццяўленні яго важнай місіі ў нашай краіне.
Ватыканскі іерарх прыбыў у Беларусь 18 жніўня. 30 жніўня адбылася сустрэча пасла Ватыкана з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем з уручэннем міністру даверчых грамат. 4 верасня арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў святую Імшу ў мінскай архікатэдры.