Курыя Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі і Рэгіянальны вікарыят Ордэна Кармэлтаў Босых са смуткам паведамляюць, што 23 лютага на 86-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы адышла ў вечнасць Фэліцыя Грайнэ, мама айца Пятра Фраштэнгі OCD, Рэгіянальнага вікарыя Кармэлітаў Босых у Беларусі.
Пахаванне спачылай адбудзецца ў аўторак 28 лютага ў парафіяльным касцёле ў Стрышове (Польшча) .
- 12.30 — Ружанец за памерлую
- 13.00 — пахавальная святая Імша
Святароў, якія маюць намер узяць удзел у пахаванні, просяць паведаміць аб гэтым па тэлефоне:
+48 605 421 344
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…