Супольнасць Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Беларусі і Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь са смуткам паведамляюць, што 21 лютага адышоў у вечнасць Тадэвуш Крывіцкі, тата сястры Фаўстыны Крывіцкай CSFN, якая нясе служэнне ў Апостальскай нунцыятуры ў Мінску.
Пахаванне спачылага адбудзецца ў чацвер 23 лютага ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія).
Пахавальная святая Імша распачнецца а 11-й гадзіне.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…