Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 жніўня правёў сустрэчу з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і асноўныя напрамкі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва.