Пошук

30.08.2016 11:13  

Максім Боландзь з Ліды і Павел Казлоўскі з Белаазёрска ў ліку 12 навіцыяў падчас святой Імшы ў Слёнскіх Зомбкавіцах (Польшча) у Таварыстве Каталіцкага Апостальства склалі першыя манаскія абяцанні. Урачыстая падзея прайшла 26 жніўня.

Святую Імшу ўзначаліў кс. Юзаф Ласак SAC, вышэйшы настаяцель правінцыі Хрыста Караля Таварыства Каталіцкага Апостальства.

Аблучыны сабралі шматлікіх святароў і гасцей. Прыбылі таксама сем'і навіцыяў, іх сябры і знаёмыя.

Фармацыя ў Таварыстве Каталіцкага Апостальства пачынаецца месячным пастулатам, a затым надыходзіць перыяд двухгадовага навіцыяту.



На заканчэнне першага года навіцыяту адбываюцца аблучыны, інакш кажучы, прыняцце духоўнага адзення — сутаны з чорным поясам. У сваю чаргу на заканчэнне ўсяго навіцыяту кандыдат складае манаскія абяцанні чыстасці, убоства, паслухмянасці, духу служэння, супольнай маёмасці і трывання на перыяд аднаго года.

Абяцанні аднаўляюцца аж да моманту складання вечных манаскіх абяцанняў, якое адбываецца на апошнім годзе вучобы ў семінарыі.

Пасля навіцыяту надыходзіць перыяд шасцігадовай фармацыі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі Таварыства Каталіцкага Апостальства ў Алтажаве. Яна заканчваецца прыняццем прэзбітэрскага пасвячэння.

Grodnensis.by

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця