У выдаўніцтве SPES (г. Ломжа, Польшча) пабачыў свет фундаментальны плён даследчай працы брата Яна Фібка, капуцына, шматгадовага пастыра ў Беларусі.
Дадзеная публікацыя з назвай «Дзеі парафій і каталіцкіх кляштараў у Беларусі» падрыхтавана ў дзесяці тамах. Надрукаваны пакуль што два першыя з іх, прысвечаныя гісторыі сучаснай Віцебскай дыяцэзіі.
Праца з’яўляецца фундаментальнай крыніцай гістарычнай інфармацыі пра каталіцкія парафіі і святыні цягам апошніх 620 гадоў.
На думку аўтара, гэтая праца — не навуковае даследаванне, а «прыватны» збор матэрыялаў і дар сэрца для тых, хто цягам дзесяцігоддзяў быў пазбаўлены доступу да гісторыі ўласных каранёў.
Публікацыя выдадзена на польскай мове.
Паводле kapucyny.by