Хочам праінфармаваць, што цытата слоў Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа
Габара Пінтэра, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі: «Папа Рымскі сказаў,
што мы знойдзем час і магчымасць для гэтага візіту. Я не магу сказаць,
калі або як, але думаю, што сказанае Пантыфікам — штосьці пазітыўнае для
Беларусі», пададзеная ў нашым матэрыяле 18 жніўня, не поўная.
Правільнае выказванне гучыць так: «Папа Рымскі сказаў, што спадзяецца, што знойдзецца час і магчымасць для гэтага візіту. Я не магу сказаць, калі або як, але думаю, што сказанае Пантыфікам — штосьці пазітыўнае для Беларусі».