18 жніўня на 76-м годзе жыцця адышоў у вечнасць кс. Станіслаў Салата з Кангрэгацыі Місіянераў Святой Сям’і.
25 гадоў святар прысвяціў пастырскаму служэнню ў Беларусі, апякуючыся парафіямі ў Нароўлі, Грушаўцы, Дзяржынску, Фаніпалі, Новым Свержані, Жацераве, Свірыдонаве.
Святар паходзіў з-пад Жэшува (Польшча), быў чацвёртым дзіцём у сям’і. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 33 гады, затым 15 гадоў працаваў у Польшчы. У 1991 годзе прыехаў у Беларусь, дзе да апошняга нёс пастырскае служэнне.
Пахаванне адбудзецца ў в. Відэлкі (Жэшуўская дыяцэзія, Польшча) у 12.00.
Вечны адпачынак дай яму, Пане...