Пошук

10.01.2023 11:11   Catholic.by

Беларуская супольнасць сясцёр кангрэгацыі Адаратарак Крыві Хрыста і Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 9 студзеня адышла ў вечнасць Яніна Бальцэвіч, мама сястры Іны Бальцэвіч ASC.

Сястра Іна паходзіць з вёскі Малэйкаўшчына, што непадалёк ад Ліды (Гродзенская дыяцэзія). Пэўны час яна несла служэнне пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах (Віцебская дыяцэзія), а цяпер знаходзіцца з місіяй у Ачынску, што ў Сібіры (Расея).

Пахаванне спачылай Яніны Бальцэвіч адбудзецца ў чацвер 12 студзеня.

Пахавальная святая Імша распачнецца а 12-й гадзіне ў парафіяльным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (фара).

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…

Абноўлена 10.01.2023 11:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.