Супольнасць Ордэна Пабожных Школ (піяраў) на Беларусі і Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляюць, штo 3 кастрычніка адышоў у вечнасць айцец Віктар Занеўскі SchP. Апошнія гады жыцця святар служыў у Польшчы.
Віктар Занеўскі нарадзіўся 12 кастрычніка 1974 года ў Гродне. Вечныя манаскія абяцанні даў 10 красавіка 1999 года, 13 сакавіка наступнага года прыняў пасвячэнне ў ступені прэзбітэрату.
Працаваў у Шчучыне і Лідзе (Гродзенская дыяцэзія), пазней — у Польшчы. Пэўны час быў душпастырам парафіі ў Чавусах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), потым зноў нёс служэнне ў Польшчы.
Пахаванне спачылага айца Віктара Занеўскага SchP адбудзецца 11 кастрычніка ў Шчучыне.
Пачатак пахавальнай святой Імшы ў шчучынскім парафіяльным касцёле святой Тэрэзы Авільскай а 15-й гадзіне.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…