23 ліпеня беларуская група з раніцы вырушыла з мясцовай сакольскай парафіі на фестываль народаў у Ломжу. 11 груп, якія прыбылі з розных куткоў свету — у прыватнасці з Францыі, Італіі, Літвы, Латвіі, Расіі, ЗША, Мексікі і Сальвадора, — перад тым, як прыняць удзел у Эўхарыстыі і фестывалі, прайшліся вуліцамі горада з катэдры да месца, дзе летам 1991 года на сустрэчу з Янам Паўлам ІІ таксама сабралася мноства людзей.
Мноства моладзі, шматмоўе і шматколернасць сцягаў, нацыянальныя спевы... Быццам невялікая рэпетыцыя таго, што будзе адбывацца праз некалькі дзён у гістарычнай сталіцы Польшчы.
Той момант, калі пачынаеш разумець і адчуваць адначасова моц і прыгажосць Каталіцкага Касцёла, а таксама веліч Хрыста, вакол якога становяцца адзіным.
Злучаныя Хрыстом — злучаныя прыязнасцю і жаданнем адзін аднаму дапамагчы і проста быць разам, як у адной вялікай сям’і.
Ці не ў гэтым мае патрэбу сённяшні свет — у еднасці і любові, каб супрацьстаяць нянавісці, зайздрасці і смерці...
Каб перамагчы Любоўю, якую адкрывае Езус міласэрным.
Шчаслівыя міласэрныя. І такія шчаслівыя патрэбны свету.
Папярэднія матэрыялы:
Дзённік удзельніка СДМ-2016: ад заплечніка да першых сустрэч і ўсмешак
Дзённік удзельніка СДМ-2016: міласэрнасць чалавека да чалавека
Дзённік вядзе Аксана Ючкавіч