Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 19 верасня на 82-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Пётр Карака, тата ксяндза Канстанціна Каракі, шматгадовага пробашча парафіі святой Ганны ў Глуску і вікарыя парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.
Пахаваннльная святая Імша за спачылага Пятра адбудзецца ў сераду 21 верасня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.
Пачатак у 11.00.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…