Каманда па футболе з гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) заняла 1-е месца ў камандным турніры на Міжнароднай парафіядзе, якая 9-16 ліпеня праходзіць у Варшаве.
У футбольных спаборніцтвах у катэгорыі «Liceum», у якіх прымала ўдзел 6 каманд, беларускія хлопцы з гродзенскай парафіі аўгустовак перамаглі некалькі дружын і патрапілі ў фінал, які па-сапраўднаму быў вельмі напружаным — асноўны час скончыўся ўнічыю.
Каманды прабівалі 11-метровыя ўдары, і з лікам 2-1 беларусы перамаглі каманду з Польшчы «Starograd-Gdański».
Да заканчэння Парафіяды яшчэ чатыры дні, а ў беларусаў ужо нядрэнныя вынікі:
- 1-е месца ў спаборніцтвах па футболе (катэгорыя «Liceum»)
- 1-е месца ў бегу на 1 500 метраў у Марэка Звяржэвіча (катэгорыя «L»)
- 1-е месца ў шашках у Віталія Жыгуліча (катэгорыя «G»)
- 2-е месца ў бегу на 1000 метраў у Вольгі Чэшчэвік (катэгорыя «G»)
- 2-е месца ў шахматах у Віялеты Каляндовіч (катэгорыя «G»)
- 2-е месца ў шахматах у Веранікі Жыгуліч (катэгорыя «P»)