Пошук

11.07.2016 10:46  

XXVIII Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі распачалася 9 ліпеня ў Варшаве. З Беларусі ў ёй прымаюць удзел 290 чалавек, якія прэзентуюць 13 парафій Гродзенскай дыяцэзіі і некалькі парафій з іншых дыяцэзій Беларусі.

Акрамя Беларусі, у Парафіядзе ўдзельнічаюць таксама прадстаўнікі Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны, Германіі, Славакіі і Расіі. Агульная колькасць удзельнікаў — 1,5 тысячы чалавек.

На старт

Традыцыйна ўсе ўдзельнікі Парафіяды сабраліся на святой Імшы, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Варшавы Рафал Маркоўскі.

У гаміліі іерарх, разважаючы над евангельскай прыпавесцю пра міласэрнага самараніна, заклікаў кожнага ўдзельніка Парафіяды імкнуцца жыць міласэрнасцю і пажадаў, каб ніхто з іх ніколі не адчуваў сябе самотным і пакінутым.

Напрыканцы Імшы адбылося ўрачыстае адкрыццё Парафіяды. Па традыцыі былі ўнесены агонь і сцяг Парафіяды, затым яе ўдзельнікі і суддзі склалі прысягу.

Пасля Эўхарыстыі і вячэры адбыўся бег памяці Яна Паўла ІІ.

У гэтым спаборніцтве перамагла гродзенская парафія Маці Божай Вастрабрамскай, атрымаўшы адмысловы кубак.

На заканчэнне першага дня Парафіяды выступіў гурт «Trzecia Godzina Dnia».

Парафіяда завершыцца 16 ліпеня.

Кс. Артур Малафей, фота Яўгена Малафея

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця