Курыя Гродзенскай дыяцэзіі і Kангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) са смуткам паведамляюць, што 23 жніўня адышла ў вечнасць Часлава Ягорава, мама сястры Ганны Мацуль, якая служыць у гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка).
Пахаванне спачылай адбудзецца ў сераду 24 жніўня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Шчучыне.
Пачатак пахавальнай святой Імшы — 11.00.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…