Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 6 жніўня адышоў у вечнасць Казімір Касабуцкі, тата біскупа Юрыя Касабуцкага, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Пахаванне спачылага Казіміра Касабуцкага распачнецца святой Імшой 8 жніўня а 12-й гадзіне ў касцёле святога айца Піо ў Маладзечне (касцёл айцоў капуцынаў).
Вечны адпачынак дай яму, Пане…