Пошук


Кардынал Крыстаф Шонбарн OP, які ў якасці папскага пасланніка знаходзіцца з візітам у Беларусі, 1 чэрвеня наведаў Цэнтр «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы, дзе сустрэўся з хворымі дзецьмі і іх сем’ямі.

У в. Ляскоўка пад Мінскам у спецыяльна пабудаваных дамах Цэнтра «Карытас» пражываюць сем’і, чые дзеці праходзяць лячэнне, а таксама знаходзяцца на рэабілітацыі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. Аляксандрава ў аграгарадку Лясны ў Мінскім раёне.


Пражыванне ў такіх дамах для сем’яў хворых дзяцей бясплатнае. Фінансавую падтрымку Цэнтру «Карытас» у гэтым пытанні аказвае «Карытас» Аўстрыі.


З моманту адкрыцця гэтых дамоў у 2004 годзе магчымасць часовага прабывання ў Ляскоўцы падчас лячэння і рэабілітацыі атрымалі ўжо каля 1300 дзяцей.

Размаўляючы з бацькамі хворых дзяцей, кардынал цікавіўся, з якой вобласці прыбылі сем’і і як доўга яны ўжо знаходзяцца ў Ляскоўцы.

Дадаткова для іерарха была арганізавана экскурсія па Цэнтру «Карытас», якую для аўстрыйскага госця правёў дырэктар Цэнтра а. Андрэй Жылевіч OFM Cap.

На развітанне кардынал Шонбарн атрымаў маленькі сувенір – міні-збанок ручной работы, выраблены дзецьмі з цэнтраў, з якімі супрацоўнічае «Карытас».


«Запрашаю Вас заўсёды сюды. Гэты дом – Ваш дом», — сказаў, звяртаючыся да іерарха, а. Андрэй Жылевіч OFM Cap.

 Ілья Лапато, фота Віталія Палінеўскага

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.