Святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі – прадстаўнікі ўсіх дыяцэзій Беларусі – падчас урачыстасцяў 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі атрымалі з рук папскага пасланніка кардынала Крыстафа Шонбарна OP ганаровыя граматы за ўклад у станаўленне і развіццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Уручэнне грамат адбылося ў Будславе на завяршэнне цэнтральнай святой Імшы ў 11.00.
Сярод уладальнікаў ганаровых дыпломаў, у прыватнасці, кусташ Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе а. Віктар Бурлака OFM, старшыня секцыі касцёльнай музыкі Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ Уладзімір Неўдах, адказныя за рух «Сужэнскія сустрэчы» ў Пінскай дыяцэзіі Аляксандр і Святлана Квяткоўскія, пробашч мінскага касцёла свв. Сымона і Алены кс. Уладзіслаў Завальнюк і інш.
Поўны спіс уладальнікаў дыпломаў:
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
- Ксёндз дэкан Уладзіслаў Завальнюк
- Сястра Часлава Навіцкая USJK
- Людміла Гарулёва
- Ірына Шлякава
- Вольга Сцепанковіч
- Уладзімір Неўдах
- Алег Глекаў
- А. Віктар Бурлака OFM
Віцебская дыяцэзія
- Ксёндз прэлат Францішак Кісель
- Сястра Рэгіна Апанчонак SJE
- Іна Сапун
- Людміла Ярмолава
- Аляксандр Арлянковіч
Пінская дыяцэзія
- Ксёндз Анджэй Мажэц SAC
- Сястра Ядвіга Шчучко CSA
- Аляксандр і Святлана Квяткоўскія
- Аляксандр і Марыя Фядковіч
- Ігар і Ірына Новак
Гродзенская дыяцэзія
- Айцец Казімерас-Міндаўгас Жыліс SJ
- Сястра Стэлла CSFN (Ганна Іядкоўская)
- Чэслаў і Тэрэса Шанціла
- Юрый і Людміла Гапонік
- Валерый і Марыя Этоль
Прадстаўнікі Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі:
- Айцец Андрэй Абламейка
- Святлана Канапацкая
- Антаніна Залеская
- Інэса Грышан
- Юрый Юрко