Пошук

10.06.2016 00:00  

На гэтай пасадзе ён заменіць кс. Юрыя Марціновіча, які выконваў абавязкі кіраўніка інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (ККББ) апошнія пяць гадоў.

Ксёндз Юрый Марціновіч, згодна з рашэннем ККББ ад 24 мая, прынятым на 62-м пленарным пасяджэнні ў Гродне, па ўласным жаданні з 15 ліпеня 2016 г. будзе вызвалены ад сваіх абавязкаў і вернецца ў Гродзенскую дыяцэзію.



Святар заменіць на пасадзе галоўнага рэдактара дыяцэзіяльнай газеты «Слова жыцця» кс. Паўла Салабуду і стане адказным за ўсе сродкі масавай камунікацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама будзе развіваць душпастырства журналістаў Гродзенскай дыяцэзіі.

Новым дырэктарам інфармацыйнай службы пры ККББ Catholic.by прызначаны кс. Кірыл Бардонаў, які прыступіць да сваіх абавязкаў з 15 ліпеня.

Ксёндз Кірыл Бардонаў нарадзіўся 19 жніўня 1987 года ў Вілейцы. У 2005 паступіў у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску. 14 лістапада 2010 года ў Маладзечне арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам быў пасвячаны ў дыяканы.

У 2011 годзе скончыў навучанне ў семінарыі ў Пінску і абараніў магістэрскую працу па тэалогіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце Яна Паўла ІІ. У тым жа годзе прызначаны сакратаром Мітрапалітальнай курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 16 чэрвеня 2012 года з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне і быў прызначаны вікарыем катэдральнай парафіі ў Мінску. З 2013 года вывучае кананічнае права ў Люблінскім каталіцкім універсітэце Яна Паўла ІІ.

(IL)

Абноўлена 12.06.2017 14:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа