З 30 мая па 3 чэрвеня ў кляштары капуцынаў у Дуброўніку (Харватыя) адбылося чарговае пасяджэнне Канферэнцыі вышэйшых кіраўнікоў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (лац. Conferentia Europae Centro-Orientalis Capuccinorum — СЕСОС).
Мэтай дадзенага аб’яднання з’яўляецца каардынаванне дзейнасці братоў капуцынаў у рэгіёне, абмен вопытам і выпрацоўка прапаноў арганізацыі жыцця братоў для ўсяго Ордэна. Канферэнцыя аб’ядноўвае капуцынаў Балгарыі, Літвы, Латвіі, Швецыі, Харватыі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы, Славакіі, Албаніі, Ісландыі, Украіны, Расіі. Паўнапраўным членам СЕСОС з’яўляецца Беларуская Кустодыя Ордэна Капуцынаў.
Падчас працы канферэнцыі сярод іншых Вышэйшы настаяцель Ордэна Братоў Капуцынаў у Беларусі брат Алег Шэнда OFMCap прадставіў асаблівасці і перспектывы развіцця супольнасці капуцынаў у Беларусі.
Плануючы далейшую працу, канферэнцыя падтрымала ініцыятыву арганізаваць адно з пасяджэнняў 2017 года ў Мінску.
Паводле kapucyny.by
Фота kapucyny.by