Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і супольнасць Сясцёр Эўхарыстак у Беларусі са смуткам паведамляюць, што 10 красавіка на 81-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Вікторыя Багдановіч, мама ксяндза Аляксандра Багдановіча, пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Хатаве Стаўбцоўскага дэканату, а таксама сястры Антаніны Багдановіч, эўхарысткі.
Пахавальная Святая Імша адбудзецца ў аўторак 12 красавіка ў касцёле Нараджэння Маці Божай у Браславе.
Пачатак а 11-й гадзіне.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…