Курыя Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 31 снежня на 89-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Антоні Клімантовіч, тата ксяндза каноніка Антонія Клімантовіча, пробашча катэдральнай парафіі ў г. Мінску. Інфармацыя аб часе пахавання будзе пададзена пазней.
Пахаванне памерлага Антонія Клімантовіча адбудзецца ў панядзелак 3 студзеня.
- 11.00 — пахавальная святая Імша ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (пл. Свабоды, 9)
- Пасля Імшы — перавоз цела памерлага на месца пахавання ў в. Лашаны (5 км ад Заслаўя ў бок Маладзечна па Маладзечанскай трасе).
Вечны адпачынак дай яму, Пане...