Рэгіянальны Вікарыят Ордэна Кармэлітаў Босых у Беларусі і Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 30 снежня на 87-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Уладзіслава Ляліта, мама айца Паўла Ляліты OCD, пробашча парафіі святога Андрэя Апостала ў Нарачы.
Пахаванне спачылай Уладзіславы адбудзецца 4 студзеня 2022 года ў Польшчы.
А 13-й гадзіне распачнецца пахавальная святая Імша ў касцёле святога Арханёла Міхала ў Жэлезніковэй Велькей (Польшча).
- Просьба сям’і да тых, хто мае намер узяць удзел у пахаванні, паведаміць пра гэта айцу Паўлу Ляліту па тэл.:
- +375 (29) 365 01 04 альбо
- +48 607 334 137 (з панядзелка — на гэты нумар).
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…