Пошук

03.12.2021 09:46   Catholic.by

Салезіянская сям’я ў Беларусі і Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 2 снежня на 90-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Антоні Барцэвіч, тата сястры Ірыны Барцэвіч з Кангрэгацыi Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў, якая нясе служэнне пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.

Пахаванне спачылага адбудзецца ў суботу 4 снежня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад).

Пачатак пахавальнай св. Імшы — 13.00.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця