Пошук

02.12.2021 14:29   Catholic.by

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 2 снежня на 75-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Чэслаў Адамовіч.

Святарскую фармацыю атрымаў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу, пасля чаго нёс служэнне ў каталіцкіх парафіях Калініградскай вобласці (Расія). Апошні час жыў у Мінску, дзе з 2008 па 2013 год быў душпастырам мясцовай літоўскай супольнасці.

Пахаванне спачылага святара адбудзецца 3 снежня ў парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Параф’янаве.

Пачатак пахавальнай святой Імшы ў 13.30.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 02.12.2021 16:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.