Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 6 лістапада ў Літве на 52-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Францішак Кукліс, святар Гродзенскай дыяцэзіі. У апошнія гады ён нёс служэнне ў Вілкавішскай дыяцэзіі.
Ксёндз Францішак нарадзіўся 2 красавіка 1970 г., паходзіў з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Дзевянішках (Літва). Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў 19 мая 2001 г. у катэдрпальнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Пахаванне спачылага святара адбудзецца ў аўторак 9 лістапада ў яго роднай парафіі ў Дзевянішках (Віленская архідыяцэзія, Салечніцкі раён Літвы).
Пачатак у 12.00 па мясцовым часе (13.00 па мінскім).
Вечны адпачынак дай яму, Пане…