Пошук

24.10.2021 17:17   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Catholic.by

22 кастрычніка на 74-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Януш Карась, святар Люблінскай архідыяцэзіі (Польшча), які доўгі час служыў у Гродзенскай дыяцэзіі.

У 1993–2007 гадах ксёндз Януш Карась служыў у Гродзенскай дыяцэзіі ў парафіях у Навагрудку, Граўжышках і Уселюбе.

Пахаванне спачылага адбудзецца 26 кастрычніка ў 12.00 у парафіі Найсвяцейшай Тройцы і Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ходалі.

Ксёндз Януш Карась нарадзіўся 11 лютага 1948 года ў Ходалі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 12 чэрвеня 1973 года ў Любліне. У розны час быў вікарыем у васьмі парафіях Люблінскай дыяцэзіі, з 2018 года — на пенсіі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.