Супольнасць Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі і Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 16 верасня на 81-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Міхаіл Катовіч, тата брата Юрыя Катовіча OFMCap, пробашча парафіі святога Андрэя Апостала ў Слоніме.
Пахаванне спачылага адбудзецца ў пятніцу 17 верасня.
Пачатак пахавальнай святой Імшы ў 13.00 у парафіяльным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме.
Адрас: вул. Першамайская 11, г. Слонім.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…