Беларуская супольнасць Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў і Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 12 верасня на 82-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Тэрэза Мацюшонак, мама брата Сяргея Мацюшонка OFMCap, пробашча парафіі святога Валянціна ў Смалявічах і суддзі Міждыяцэзіяльнага касцёльна суду ў Мінску.
Пахаванне спачылай Тэрэзы адбудзецца ў панядзелак 13 верасня ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Валкалаце (Віцебская дыяцэзія).
Пачатак пахавальнай святой Імшы ў валкалацкім касцёле ў 12.00.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…