Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 21 жніўня на 81-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Алена Шылак, мама пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Красным (Маладзечанскі дэканат) ксяндза Паўла Шылака.
Пахавальная святая Імша і развітальныя абрады адбудуцца ў панядзелак 23 жніўня ў касцёле святога Мікалая, біскупа, у Свіры (Мядзельскі дэканат).
Пачатак у 13.00
Пахаванне пройдзе на парафіяльных могілках у Свіры.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…