Пошук

04.08.2021 13:05   Сatholicnews.by

Курыя Віцебскай дыяцэзіі і беларуская супольнасць сясцёр Эўхарыстак са смуткам паведамляюць, што 3 жніўня на 91-м годзе жыцця адышла ў вечнасць сястра Валерыя Русачонак SJЕ.

Сястра Валерыя нарадзілася 5 чэрвеня 1931 года ў вёсцы Лужкі (Шаркаўшчынскі раён). Першыя манаскія абяцанні ў Кангрэгацыі сясцёр служабніц Езуса ў Эўхарыстыі прынесла ў Браславе. Служыла ў супольнасцях кангрэгацыі ў Літве, Грузіі, Латвіі. У Беларусі шмат гадоў працавала сакрыстыянкай і катэхеткай. Пражыла 62 гады законнага жыцця.

Пахавальная святая Імша за спачылую сястру Валерыю адбудзецца 5 жніўня ў 11.00 у касцёле Нараджэння Найсвячцейшай Панны Марыі ў Браславе.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа