Супольнасць салезіянаў ксяндза Боско ў Беларусі са смуткам паведамляе, што 6 ліпеня ва ўзросце 79-і гадоў адышоў у вечнасць Францішак Гайдукевіч, тата Рэгіянальнага настаяцеля Рэлігійнай каталіцкай місіі «Таварыства святога Фрацішка Сальскага» ў Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB.
Пахаванне спачылага Францішка Гайдукевіча адбудзецца ў чацвер 8 ліпеня у 11.00 у парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Жупраны (Ашмянскі раён).
Вечны адпачынак дай яму, Пане…