28 красавіка ва Украіне на 41-м годзе жыцця адышоў у вечнасць айцец Робэрт Піліпчук, бэрнардын, які пэўны час нёс святарскае служэнне пры Нацыянальным Санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.
Як паведамляе партал Сredo Украіна, прычынай заўчаснай смерці святара сталі ўскладненні ад каранавіруснай інфекцыі.
Айцец Робэрт Віталій Піліпчук нарадзіўся 19 мая 1980 года ў Палонным (Хмяльніцкая вобласць, Украіна). Святарскае пасвячэнне прыняў у 2005 годзе. Як святар служыў у бэрнардынскім кляштары пры Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, пазней вярнуўся на радзіму і працягваў служэнне у Шаргарадзе (Вінніцкая вобласць) і ў Жытоміры. З 2016 года быў эканомам украінскай правінцыі Ордэна бэрнардынаў святога Міхала Арханёла.
- Развітанне са спачылым айцом Робэртам напачатку адбудзецца ў Жытоміры, дзе 29 красавіка а 18-й гадзіне ў касцёле святога Яна з Дуклі будзе цэлебравацца жалобная святая Імшы.
-
20.00 — труна з целам спачылага святара будзе перавезена ў яго родны горад Палоннае, дзе адразу пасля прыбыцця адбудзецца святая Імша ў касцёле святой Ганны;
-
30 красавіка а 10-й гадзіне — Ютрань за памерлага; у 12.00 — пахавальная святая Імша на палявым алтары; пасля Імшы — пахаванне на могілках.
-
З-за карантынных абмежаванняў жалобны абед не прадугледжаны.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…