Пошук

05.04.2021 09:20   Catholic.by

Курыя Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што раніцай 5 красавіка на 90-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Марыя Клімантовіч, мама ксяндза каноніка Антонія Клімантовіча, пробашча катэдральнай парафіі ў Мінску.

Пахавальная Імша па спачылай Марыі адбудзецца 6 красавіка ў 12.00 у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

Дырэктар парталу Catholic.by ксёндз Аляксандр Улас ад імя ўсіх супрацоўнікаў рэдакцыі выказвае спачуванні ксяндзу Антонію і ўсім блізкім і запэўнівае ў малітоўнай памяці.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…

Абноўлена 06.04.2021 10:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.